Футбалісты "Оршы" ў 21-м туры чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе здабылі перамогу над аўтсайдэрам "Баранавічамі". Ужо ў першай атацы сіня-белыя дамагліся поспеху — адзначыўся Александровіч. А на 7-й хвіліне атаку аршанцаў трапным стрэлам завяршыў Зямко. У далейшым аршанцы валодалі ініцыятывай, але павялічыць лік не здолелі. як не здолелі скараціць адставанне і гульцы "Баранавічаў", якія мелі пару выгадных пазіцый. У выніку перамога "Оршы" 2:0 і каманда Сяргея Вехцева ўзнімаецца на 8-е месца ў табліцы.
