На сваёй пляцоўцы ў чарговым матчы чэмпіянату Беларусі "Вітэн" прымаў "Барысаў-900", які ў апошнія гады не вырашае высокіх задач і, як правіла, канкурэнцыі аршанцам не складае. Так здарылася і на гэты раз. Ужо на 5-й хвіліне Козел адкрыў лік, а на 8-й Рось падвоіў яго. Гульня была "зроблена" на пачатку другога тайму, калі чырвона-чорныя забілі на 26-й і 28-й хвілінах, спачатку вызначыўся Гусакоў са штрафнога, а затым Чарніенка забіў у пустую браму пасля таго, як барысаўчане знялі брамніка. Пераміцін у далейшым толькі падкрэсліў перавагу "Вітэна", а "Барысаву-900" так і не ўдалося забіць, прынамсі, адзін гол.
