Раней мы ўжо распавядалі, што з-за незвычайна цёплага восеньскага надвор'я ў прыватным сектары Оршы расцвіў буржмель. Але прырода працягвае блытацца ў тэмпературы сезона - у тым жа раёне прыватнага сектару Заходняй сезоны пераблытаў дзьмухавец. Ён не проста расвёў, а і збіраецца размножыцца - галоўка кветкі ўжо пакрылася белымі парашутамі насення. А побач, гавораць нашы чытачы - аўтары фотаздымка - яшчэ растуць два дзьмухаўца з жоўценькімі галоўкамі. Праўда, ні размножыцца, ці проста яшчэ парасці ў гэтых кветак ужо не атрымаецца, бо сіноптыкі прагназуюць сур'ёзныя пахаладанні і канец лістапада стане нармальным канцом лістапада па холаду.
