У заключным туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі гульцы "Оршы" ў гасцях саступілі "Лідзе" з лікам 1:8. Сіня-белыя амаль і не мелі момантаў для ўзяцця чужой брамы, калі не лічыць пары нязначных эпізодаў і нерэалізаванага Іванам Беразуном пенальці. Затое лідзяне стварылі процьму магчымасцяў і частку з іх рэалізавалі пры поўным дазволе аршанскай абароны. У чэмпіянаце краіны ў Першай лізе "Орша" заняла 10-е месца. Наступныя тыдні пакажуць, ці застанецца Сяргей Вехцеў працаваць з камандай. У цэлым няроўны, але ўсё ж не без надзеі сезон аршанцаў у канцы чэмпіянату змяніўся правалам — тры разгромныя паражэнні з агульным лікам 2-16 у заключных турах.
