Супрацоўнік Дэпартамента аховы ў Оршы капітан Сакалоў у нецвярозым выглядзе справакаваў канфлікт з аховай вядомага начнога клуба "Баба-Яга". Інцыдэнт стаў вядомы па Оршы, але быў непацверджаны, аднак сёння пацверджанне атрымаў тэлеграм-канал NEXTA, які выклаў відэа прыкрага для Дэпартамента "Ахова" інцыдэнту з яго супрацоўнікам. Зрэшты, па нашай інфармацыі, па-за межамі клуба нічога больш не здарылася. На дадзены момант высвятляецца, ці быў капітан Сакалоў 21 снежня на працы. Пакуль ёсць непацверджаная інфармацыя, што ён знаходзіўся там не ў свой працоўны час, а на адпачынку з сябрамі. Хаця карыстальнікі інтэрнэту ўсё адно адзначаюць, што супрацоўніку "органаў" не варта так сябе паводзіць у публічным месцы.
