Зрэшты, серыя паразаў не была нейкая занадта сумнай, "Лакаматыў" прагуляў толькі ў двух матчах запар. Хаця, улічваючы рэаліі другога этапу, матч з "Лідай" набываў вялікае значэнне. Як зазначаў галоўны трэнер "Лакаматыва" Ігар Жылінскі, каманда мае пэўныя кадравыя праблемы, не ўсе мацнейшыя могуць дапамагчы камандзе ў гэты момант. Аршанцы справіліся з супернікамі ў Лідзе 2:1 дзякуючы шайбам Філічкіна і Шыкуця. Цяпер чыгуначнікі ўзначальваюць табліцу, а 10-га кастрычніка ў Лядовым палацы ў Пінску сіня-аранжавыя згуляюць з "Пінскімі ястрабамі".
