Аліна Талай стала пераможцай міжнароднага лёгкаатлетычнага турніру World Athletics Indoor Tour у Польшчы. У бегу на 60 метраў з бар'ерамі беларуска паказала вынік 7,87 секунды. Гэты паказчык - лепшы ў бягучым сезоне для Талай. На другой пазіцыі размясцілася прадстаўніца Нігерыі Тобі Амусан. Трэцяй стала спартоўка з ЗША Крысціна Клемонс. Яшчэ адна беларуска Эльвіра Герман у фінал прабіцца не змагла. На папярэднім этапе чэмпіёнскай серыі ў Дзюсельдорфе Талай стала чацвёртай.
