Як паведамляе «ДАІ Віцебск» 11 чэрвеня прыблізна ў 15 гадзін дня непадалёк ад вёскі Селішча загінуў кіроўца. Кіруючы аўтамабілем «Hyundai Matrix», ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, дзе адбылося перакульванне аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў кіроўца памёр на месцы. Мужчыне было 33 гады. Прыносім шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулага.
