Рамонт і знос прыватных дамоў побач з новапабудаваным на вуліцы Леніна ў раёне Кургана праходзіць з нязручнасцямі для мінакоў. Не так даўно скончылася будаўніцтва дома насупраць "Белдзяржстраха", цяпер металапрофілем абнесены прылеглыя тэрыторыі. У выніку сцяжынка для мінакош, а таксама веласцежка ідуць наўпрост у металапрофіль, то бок у тупік. Мінакам даводзіцца збочваць скрозь камяні і карані , каб працягнуць рух. Спадзяёмся, гэтыя нязручнасці сапраўды застануцца часовымі і ў бліжэйшай будучыні людзі змогуць спакойна праходзіць гэтае месца.
