Фотаздымкі аварыі, якая адбылася раніцай 6 ліпеня, даслалі падпісчыкі суполкі "Орша News". Два аўтамабіля ўрэзаліся ці амаль урэзаліся ў плот аднаго з дамоў на вуліцы Марата. Канешне ў сітуацыі разбяруцца супрацоўнікі ДАІ, але падобна, што аўтамабілі сыходзілі адзін ад аднаго пазбягаючы сутыкнення на крыжаванні і ў выніку падперлі плот з двух бакоў.

