Два дні таму мы паведамлялі пра знікненне жыхаркі Барані, якая яшчэ 6 ліпеня сыйшла з дома і тыдзень ніхто нічога не ведаў пра яе месцазнаходжанне. Добраахвотніцкі пашуковы атрад "Анёл" паведаміў, што Смарковіч Ірына Анатольеўна знайшлася. Яна жывая і з ёй не здарылася нічога страшнага, але падрабязнасці сітуацыі і пошукаў не паведамляюцца.
