У заключным матчы першага кола чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе футбольны клуб "Орша" прымаў на сваім полі наваполацкі "Нафтан". Гульня праходзіла пераважна з атакамі гасцей і, на жаль, сіня-белыя не здолелі як след супрацьстаяць гэтаму. Спачатку пасля падачы кутнага ў выкананні экс-абаронцы "Оршы" Аляксея Плясунова ягоны цёзка Тупчы зрэзаў мяч у сваю браму, а ў кампенсаваны час, калі каманды выбралі належныя 90 хвілін, лік падвоіў колішні гулец аршанцаў Аляксандр Кучараў. Параза 0:2 пакінула "Оршу" на 10-м месцы ў турнірнай табліцы. Чэмпіянат адновіцца ў сярэдзіне жніўня.
