1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Рэгіён, Культура

Будзіловіч не забыты (фота)

29.08.2020 13:52

1626 праглядаў, 1 каментар

Аршанскія актывісты традыцыйна наведалі помнік паўстанцам Аршанскага атраду каліноўцаў

Помнік Ігнату Будзіловічу на месцы апошняга бою Аршанскага атраду Каліноўцаў у вёсцы Пагосцішча Лёзненскага раёну даўно стаў месцам паломніцтва для аршанскіх дэмакратаў. Кожны год 28 жніўня сюды збіраліся людзі з Оршы, Лёзна, Віцебска і іншых блізкіх гарадоў. А ў мінулым годзе намаганнямі Юрыя Аляксандравіча Нагорнага (на тыдні споўнілася 40 дзён з дня яго смерці) тут быў пастаўлены новы помнік Будзіловічу і паўстанцам яго атраду.

У гэтым годзе традыцыйнае мерапрыемства было пад пагрозай зрыву з-за палітычнай сітуацыі — дэмакратычныя актывісты моцна занятыя акцыямі пратэсту. Але ўсё ж аршанцы з кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» зладзілі сімвалічны даволі сціплы выезд у Пагосцішча. Традыцыйныя ўдзельнікі мерапрыемства распавялі новым пра апошні бой Будзіловічцаў, пра катаванні ў аршанскай турме і расстрэлы касінераў. Канешне, не абыйшлося без аналогіяў з катаваннямі ў гэтым годзе. Ад помніку аршанцы прайшлі да меркаванага месца апошняга бою і, вярнуўшыся да помніку, усклалі кветкі ў памяць палеглых.

Такім чынам амаль дзесяцігадовая традыцыя ўшанавання паўстанцаў не перарвалася і ў гэты складаны для краіны год.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Будзіловіч не забыты (фота)

Аршанскія актывісты традыцыйна наведалі помнік паўстанцам Аршанскага атраду каліноўцаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение