1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Трапім на аэрадром?

14.09.2020 08:05

4659 праглядаў, 0 каментароў

Аэрадром у Балбасаве сабраліся адкрыць у лістападзе.

Аэрапорт пад Оршай побач з асаблівай эканамічнай зонай «Брэміна-Орша» плануюць адкрыць да 7 лістапада. «Да 7-лістапада мае быць здадзены аэрапорт, узлётна-пасадачная паласа, ну фактычна, прыступіць да камерцыйнай эксплуатацыі», - заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках паездкі ў Аршанскі раён. Па словах Галоўчанка, ён хацеў пераканацца, што ўсё ў парадку, а таксама як рэалізуецца задума камерцыялізацыі аб'екта.

«Усё-ткі, пабудаваць гэта адно, а зрабіць так, каб аб'ект зарабіў і прыносіў грошы, гэта іншае. Але, на жаль, пандэмія і ўсе складанасці, якія звязаны з скарачэннем паставак тавараў, лагістычных ланцужкоў накладваюць абмежаванні, таму сёння разглядалі, што трэба зрабіць, каб ажывіць працэс», - сказаў ён.

Раман Галоўчанка таксама азнаёміўся з выкананнем даручэнняў Лукашэнкі і праграмы ўрада па развіцці Аршанскага раёна, піша Reform.by. Паводле яго слоў, праграма выконваецца нядрэнна, хоць ёсць цяжкасці з фінансаваннем некаторых аб'ектаў.

«На самой справе ў нас ёсць праграма малых гарадоў, яна ў прынцыпе рэалізуецца па гэтым сцэнары, па Аршанскім сцэнары. Мы паставілі сабе задачу па выніках гэтага года паглядзець, наколькі вынікова спрацавалі тыя льготы і прэферэнцыі, якія прапаноўваліся раёну, да якіх гэта вынікаў прывяло, і ці варта ў поўным аб'ёме маштабаваць гэты вопыт на іншыя рэгіёны. Таму што ўжо цяпер мы бачым, што некаторыя льготы, мякка кажучы, не карыстаюцца попытам, можа няма сэнсу іх тыражаваць, маштабаваць на іншыя раёны», - патлумачыў прэм'ер.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Трапім на аэрадром?

Аэрадром у Балбасаве сабраліся адкрыць у лістападзе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение