У 19-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе "Орша" сустракалася ў Светлагорску з мясцовым "Хімікам". Варта сказаць, што да сустрэчы ў аршанцамі "Хімік" меў -7 пунктаў у табліцы (бо атрымаў штраф перад сезонам) і ніводнай перамогі. Светлагорскі клуб блізкі да таго, каб упершыню ў гісторыі пакінуць Першую лігі. Аднак у аршанцаў чырвона-белыя нечакана выйгралі. Першы гол у паядынку быў забіты ў самым канцы першага тайму, пастараўся Калыбенка. У другім тайме аршанцы парушылі правілы ў сваёй штрафной і Бальбух пакараў сіня-белых трапным стрэлам з 11-метровай пазнакі — 2:0. На 74-й Валерый Дарашэнка, які выйшаў на замену, адгуляў адзін мяч, аднак на большае ў "Оршы" не хапіла сілаў. Параза ў Светлагорску ад яўнага аўтсайдэра, які ўжо адной нагой у Другой лізе, 1:2, і каманда Аляксандра Вопсева апускаецца на 11-е месца.
