Галалёд не адпускае Оршу, як і астатнюю Беларусь ужо другі дзень. Некаторыя ўчасткі дарогаў з-за гэтага сталі асабліва слізкімі і небяспечнымі. У суботу асабліва давала пра сябе ведаць скрыжаванне вуліцаў Магілёўскай і Чырвонаармейскай. Тут каля крамы Санта ўсяго за дзве гадзіны адбылося дзве аварыі. На першым фота аварыя, якая адбылася каля 19 гадзін, а на двух наступных — аварыя каля 21 гадзіны таго ж вечара.


