У панядзелак 28 снежня пасажыры рэйсавага аўтобуса № 13 былі прыемна здзіўленыя — за стырном сядзеў Дзед Мароз. І не толькі Дзед Мароз — аплату за праезд у гэты дзень у аўтобусе прымала Снягурачка. Навагоднія персанажы не проста выконвалі работу супрацоўнікаў аўтапарка, але і эфектыўна падымалі настрой пасажырам.

