Доўгі час будынак быў загароджаны вялікім зялёным плотам, нарэшце, рабочыя знялі плот і вачам гараджанаў адкрыўся фасад новай аўтастанцыі. Праўда, да адкрыцця яна яшчэ не зусім гатова - вядуць унутраныя работы. Але сесці на лаўку пад дахам у чаканні аўтобуса ўжо магчыма. Ранейшы будынак аўтастанцыі, які ў народзе празывалі "голубятня", быў знесены пад час падрыхтоўкі гораду да Дажынак, пасля таго схавацца ад дажджу ці сонца ў чаканні транспарту ў цэнтры стала праблематычна, асабліва калі на прыпынку шмат людзей. Новы будынак павінен вырашыць гэтую праблему.


