Запіс з відэарэгістратара і фота, зробленае з дадзенага відэа даслаў у рэдакцыю чытач нашага сайту. На відэа аўтамабіль нашага чытача рухаецца па мосце, які злучае цэнтр і раён Усходняя. У далечыні, за пешаходным пераходам ад бальніцы імя Сямашкі бачна, як чорны аўтамабіль пачынае манеўр. Ён выязжае з-за фуры, перасякаючы двайную суцэльную паласу, выязжае на сустрэчную паласу - пешаходны пераход аўтамабіль перасякае па паласе сустрэчнага руху - і вяртаецца ў сваю паласу на вузкім участку дарогі, адзначаным жоўтай суцэльнай паласой. Пры набліжэнні бачны пропуск, які знаходзіцца на лабавым шкле і нумар аўтамабіля 0044 ЕІ-2. Твар вадзіцеля разглядзець немагчыма. Прапануем фота і відэа здарэння.
