Мерапрыемства вядома як рух раварыстаў, якія праводзяць агульны збор у кожную апошнюю пятніцу месяца. Сёння "Крытычная маса" распаўсюджана больш чым у 300 гарадах свету, хутка распаўсюджваецца ў нашай краіне, але да Оршы дайшоў толькі зараз. На першую агульную паездку сабралося дла 25 удзельнікаў. Раварысты праехалі па наступным маршруце: канечны прыпынак аўтобуса №2 - Цэнтар - Усходняя - Паркавая - Лягмаш - вуліца Памежная - АДМЭК - швейная фабрыка. Фінішам стаў пляц каля Езуіцкага калегіюма.







