Аварыя адбылася прыблізна а 13-10 на вуліцы Магілёўскай паміж чабурэчнай "Раніца" і скрыжаваннем Магілёўскай і Чырвонаармейскай. Сутыкнуліся легкавік Рэно і "газавоз" Маз-Ман. У супрацьстаянні перамог грузавік - у параўнанні з легкавіком ён атрымаў не значныя пашкоджанні.


