Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ. Здарэнне адбылося яшчэ 14 кастрычніка. У гэты дзень работнікі інспекцыі зафіксавалі факт масавай смерці рыбы ў водасховішчы на названым ручаі. Падазрэнне на прычыну атручвання рыбы ўпала на бліжэйшы свінакомплекс, які мог зліць у Хатынь брудныя стокавыя воды. Агулам знойдзена каля 6.000 рыб агульнай вагой 455 кілаграмаў.
