Супернікам нашых валейбалістаў будуць гульцы БДУ-РЦАП. На дадзены момант "студэнты" ідуць на 5-й пазіцыі з 8-мі камандаў, "Узлёт" трымаецца ў тройцы лепшых. Розніца ў пунктах паміж камандамі невялікая. Гульні адбудуцца 8 лістапада ўвечары і 9 лістапада ў першай палове дня.
