Аршанскі "Ўзлёт" выступае ў дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі па валейболе. Пра дзве перамогі над пастаўскім "Атлантам-Д" з лікам 3:0 наш сайт пісаў, але на той момант не былі вядомыя вынікі іншых матчаў. Цяпер поўная карціна атрыманая, "Узлёт" скончыў 2014 год на 3-й пазіцыі, наперадзе - найбольш адказныя гульні. 10 і 11 студзеня аршанцы правядуць два матчы ў Магілёве супраць мясцовага МВК - аднаго з асноўных канкурэнтаў.
