Міні-футбольны клуб з Аршанскага раёна "Экамол" у надыходзячыя выходныя гуляць ня будзе. Па календары наступны матч "Экамола" толькі праз тыдзень, але матчы канкурэнтаў могуць паўплываць на сітуацыю ў турнірнай табліцы. У суботу і нядзелю гуляюць свае матчы канкурэнты "Экамола" - УУС-"Дынама", "Гарняк", "Нова". Прычым усе яны гуляюць матчы супраць каманд з ніжняй часткі табліцы. "Экамолу" ж будуць залічаныя 3 пункты за матч з менскім БЭМам, які зняўся з розыгрышу.
