У бліжэйшыя выходныя стартуе раўнд плэй-оф Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскі "Сяргееў В", што скончыў рэгулярны чэмпіянат на нязвыкла нізкім для сябе 5-м месцы пачне раўнд 1/4 фіналу гасцявым паядынкам супраць "Трыумфу". Серыя доўжыцца да 2 перамог. Першая гульня адбудзецца ў віцебскім ЦСК 4-га красавіка і пачнецца ў 11:15.
