Многія аршанцы былі прыемна здзіўлены, пабачыўшы проста ў цэнтры горада ярка апранутых індзейцаў. Горад наведаў гурт Wayra Ñan. Музыкі гурта родам з гарадка Атавала, які знаходзіцца ў Эквадоры. Гэта сапраўдныя індзейцы, якія выконваюць фальклёрную музыку свайго племені на мове кечуа. Сёння днём індзейцы выступілі на вуліцы каля рынка і пасля абеду на вакзале.

