На галоўнай сцэне горада - каля Езуіцкага калегіюму - 19 чэрвеня прафесійнае свята адзначылі медычныя работнікі. Гандлёвыя шэрагі, выступы самадзейнасці і ўганараванне лепшых медыкаў - усё гэта было на свяце, якое з выключна прафесійнага пераўтварылася ў агульнагарадское. Акрамя самадзейнасці выступіла і запрошаная зорка - Ларыса Грыбалёва.




