Пакупнікі адной з аршанскіх крамаў сеткі "Еўраопт" 3 ліпеня заўважылі парушэнне правілаў продажу. Высветлілася, што ў краме прадаецца масла, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся ажно паўмесяцы таму. Уважлівыя аршанцы зрабілі фотаздымкі ўжо сапсаванага масла, што ляжала на паліцах.


