1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

Аліна Талай — бронза!!!

28.08.2015 18:31

1768 праглядаў, 4 каментара

Аршанская спрынтарка стала бронзавым прызёрам на чэмпіянаце свету ў Пекіне (+фота і відэа).

У паўфінальным забегу на 100 метраў з бар'ерамі Талай стала 3-й і паказала выдатны час - 12,70 секунды, што дазволіла ёй адабрацца ў вырашальны забег па дадатковых паказчыках. У фінале Аліна бегла з найлепшымі спрынтаркамі свету, з імі ж праз год яна мусіць змагацца за медалі Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. Але тое будзе праз год, а выклік быў ужо цяпер. І Аліна справілася з хваляваннем і ўсімі праблемамі. Аршанка ўсталявала новы рэкорд Беларусі - 12,66 секунды і стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету!!!

Чэмпіёнкай стала Даніэлле Уільямс з Ямайкі - 12,57 с, срэбраны медаль у Сіндзі Роледэр з Нямеччыны - 12,59 с. Пры гэтым Талай на 0,01 апярэдзіла амерыканку Браяну Ролінз з ЗША і на 0,02 Ціфані Портэр з Вялікабрытаніі - сваіх даўніх прынцыповых суперніц.

Рэдакцыя сайту orsha.eu шчыра віншуе Аліну Талай з вялікім поспехам у кар'еры і жадае спартоўцы надалей рухацца толькі наперад!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аліна Талай — бронза!!!

Аршанская спрынтарка стала бронзавым прызёрам на чэмпіянаце свету ў Пекіне (+фота і відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение