Перанесены на тыдзень фестываль усё ж адбыўся ў суседнім раёне. Шмат цікавага на фестывалі было не на галоўнай сцэне фестываля - традыцыйныя гандлёвыя шэрагі, выставы, атракцыёны. На вуліцах Талачына можна было пакаштаваць вырабы аграсядзібаў, сярод якіх быў і самагон, паглядзець на сучасныя і першыя трактары, пакаштаваць беларускі вінаград ды шмат іншага. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з фестываля. Фотарэпартаж цалкам можна паглядзець на сайце выдання "Віцебскі кур'ер".













