Фотаздымак зроблены з ілюмінатара Міжнароднай касмічнай станцыі перш за ўсё паказвае Паўночнае ззянне на поўначы планеты. Канешне, на фотаздымак патрапляе і частка самой планеты - заходняя частка Расіі і Ўсходняя Беларусь. Вялікімі светлавымі плямамі вылучаюцца на чорным фоне Зямлі два гарады - Масква і Санкт-Пецярбург. Ледзь заўважныя светлавыя лініі ад Пецярбурга на поўдзень, а ад Масквы на паўднёвы захад - гэта выстраеныя ўздоўж трасаў Е95 і М1 буйныя населеныя пункты. У левай ніжняй частцы здымка з поўначы на поўдзень амаль у шэраг выстраіліся тры светлыя кропкі - дзве скрайнія і большыя гэта Віцебск і Магілёў - пасярэдзіне - Орша. Калі ўважліва прыгледзецца, то можна адрозніць на здымку і Дуброўна, Шклоў, Горкі.
