1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Орша, Спорт

"Узлёт" у спісе

29.10.2015 19:22

1337 праглядаў, 2 каментара

Аршанскі валейбольны клуб прыме ўдзел у дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі.

Сістэма розыгрышу сёлета застанецца амаль той жа, што была і ў мінулым сезоне. Аршанскі "Ўзлёт", далейшае існаванне якога знаходзілася пад пагрозай, унесены ў спіс удзельнікаў чэмпіянату ў дывізіёне Б. Сярод супернікаў: СДзЮШАР-ЦАР (Жлобін), ВА РБ (Менск), АСДзЮШАР (Гародня), Атлант (Паставы), РДУАР (Менск).

Спаборніцтвы падзеленыя на тры этапы. На папярэднім каманды згуляюць паміж сабой у сістэме падвоеных тураў, усяго правядуць па 20 матчаў у кругавой сістэме. Затым 4 лепшыя з 6 каманд выйдуць у паўфінальны этап і там згуляюць у 1/8 фіналу дуэлі да 2-х перамог з камандамі, што занялі 5-8 месцы ў дывізіёне "А". Першы матч праводзіцца на полі каманды з дывізіёну "Б", гульня ў адказ на пляцоўцы клуба з дывізіёну "А". У выпадку ліку 1:1 па перамогах адразу па заканчэнні другой сустрэчы будзе прызначаная "залатая партыя" да 15 пунктаў. У 1/4 фіналу да пераможцаў 1/8 далучацца лепшыя чатыры клубы дывізіёну "А" па выніках папярэдняга этапу. Пераможцы 1/4 фіналу ўтвораць групу з 4 каманд і ў кругавым турніры высветляць чэмпіёна і прызёраў.

Расклад матчаў чэмпіянату стане вядомым пазней.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Узлёт" у спісе

Аршанскі валейбольны клуб прыме ўдзел у дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение