Падтрымаць сваю каманду ў Мінск прыехала 6 аршанцаў. На трыбуне фанаты знаходзіліся ў майках "Мы аршанцы, мы беларусы". Такім чынам, фатаграфуючыся ў майках у розных гарадах, людзі выказваюць маральную падтрымку кампаніі, якую ў гэтым годзе абвесціла моладзевае грамадскае аб'яднанне "Звяз". Традыцыйна, на фотаздымках фанатаў, твары прыкрыты.

Раней такім жа чынам падтрумку кампаніі выказаў гурт "Лепшы квас", які зрабіў прафесійную фотасесію ў падтрымку кампаніі.

А таксама артыст дзяржаўнай філармоніі лідар некалькіх фальклорных музычных гуртоў Сяржук Доўгушаў. Сяржук сфатаграфаваўся ў падтрымку кампаніі, знаходзячыся з выступамі ў Берліне.
