Пакуль ялінка на плошчы Езуіцкага калегіуму яшчэ не мае на сабе "дожджыкаў", ілюмінацыі і іншых упрыгожанняў, але рабочыя рыхтуюцца навесіць іх бліжэйшымі днямі. На сцэне пакуль не заменена старая ілюмінацыя ў чырвона-зялёных колерах з надпісам "70 год перамогі". Тым часам, каля гарвыканкаму ялінкі ўпрыгожаныя каляровымі агеньчыкамі, а на слупах асвятлення апошнім часам з'явіліся новыя ўпрыгожанні з лямпачак.





