Галасаванне сярод сваіх слухачоў праводзіла радыё "Сталіца". У фінальны этап выйшлі два гурты - Re1ikt з песняй "Зрушаны свет" і аршанская "Пані Хіда" з кампазіцыяй "Кто-то". У галасаванні на сайце радыё Re1ikt набраў 51 % галасоў, а на сайце "кантакце" 57,1%. Такім чынам, Re1ikt выйграў апытанне, а "Пані Хіда" дастойна заняла другое месца. У снежні на лепшую песню прэтэндавалі гурты: SemantiC (SC), DRACULA, LAKE SPIRIT, U.G.OSLAVIA, Арцём Мiд, Grem Set, VOX MIRA, THE FOUR, Пани Хида, Re1ikt.

