Матч СДзЮШАР № 2 супраць "Скарпіёна" быў перанесены, а вось два іншыя аршанскія калектывы правялі свае паядынкі 7-га туру ВітАНБЛ. "Сонейка" вельмі годна змагалася з апанентамі з каманды "Ultra", але супернік усё ж выйграў дзякуючы рашучаму рыўку ў апошняй чвэрці — 66:61 (19-18, 23-12, 4-18, 20-13). А вось "Сяргееў В" гуляў супраць "Трыумфа" і святкаваў перамогу 86:70 (19-19, 19-21, 25-15, 23-15). "Сяргееў В" ідзе на 1-м месцы, СДзЮШАР № 2 займае 11-ты радок, а "Сонейка" падзяляе 12-14 месцы.
