Вячаслаў Герашчанка, які ў 2015 годзе дапамагаў Аляксандру Ладзяному ў працы з футбольным клубам “Орша”, зацікавіў новых інвестараў бабруйскага клуба “Белшына” з Расеі. У складзе бабруйчанаў адбываюцца велізарныя змены, склад каманды будзе моцна ператасаваны. "Вечерний Бобруйск” паведамляе, што ў выпадку, калі склад новага трэнерскага штабу будзе зацверджаны, тады Вячаслаў Герашчанка будзе трэніраваць дубль (фактычна – другую каманду) “Белшыны”.
