Традыцыйны шахматны турнір у Оршы скончыўся ў апошні дзень студзеня. Пра вынікі турніру наш сайт паспеў паведаміць. А цяпер некалькі фотаздымкаў. Безумоўна, многія шахматысты, асабліва юныя, акрамя шахмат займаліся яшчэ і іншымі спартовымі гульнямі, хадзілі на каток і экскурсіі па Оршы. Адным словам, у нашым горадзе гасцям з іншых гарадоў Беларусі і замежжа было чым заняцца. Здымкі ўзятыя ў суполцы "Краіна дзяцінства" ў сацыяльнай сетцы "Укантакце".








