Пажар які адбыўся вечарам 3-га лютага ў Антонаўцы забраў жыцці двух чалавек. У ранішняй зводцы МНС пра загінуўшых было сказана, што целы не апазнаныя. Пасля абеду сайт МНС паведаміў, што загінуўшыя - гаспадар дома 1950 года нараджэння і яго сын 1974 года нараджэння. Адно цела было знойдзена ў пакоі дома, другое на верандзе. Прычына пажару пакуль высвятляецца, але папярэдняя версія - парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў.



