Пад Оршай у вёсцы Есіпава адбылася незвычайная гісторыя з хатнімі жывёламі. У месцы, дзе жыла карова, трэснула падлога, і карова правалілася ў склеп. І там правяла цэлыя два тыдні. Прычына такога доўгага тэрміну аказалася ў тым, што карова чакала цяля, а таму гаспадыня вырашыла не даставаць яе са склепу адразу, каб не хваляваць. А пасля таго, як карова ацелілася, гаспадыня выклікала ратавальнікаў. Яны з дапамогай адмысловых прыладаў і вызвалілі цяпер ужо дзвюх жывёлін, падняўшы іх наверх.

