Грамадскія актывісты Оршы часта звяртаюць увагу на нявырашанае пытанне рэстаўрацыі Базылянскага манастыра, аднак іншага выйсця няма. Станоўчых крокаў па аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці па-ранейшаму няма. А тое, што магло б стаць прыгажосцю горада, пакуль ёсць ганьбай, месца, якое магло б быць важнай турыстычнай кропкай для гасцей Оршы, цяпер зацікавіць хіба аматараў закінутых будынкаў. Помнік архітэктуры па-ранейшаму патрэбны толькі краязнаўцам. Журналісты orsha.eu у "-наццаты" раз вырашылі пазнаёміць чытачоў з гаротным станам славутасці горада. Фотаздымкі па стане на люты 2016 года. Будынак, як і раней, стаіць без даху і працягвае пакрысе руйнавацца.










