Удзел у адкрытым чэмпіянаце Аршанскага раёну бралі каманды Лёзна, Круглага, Орша-1 і Орша-2, Зубава, БелДРЭС (Арэхаўск). Перамогу атрымала каманда аграгарадка Зубава, мінулагоднія пераможцы з Оршы-1 гэтым разам заваявалі срэбраныя медалі, замкнула тройку каманда Лёзна. Адзначым арыгінальную форму каманды Орша-1, якая абрала для сябе чырвоныя швэдры. Орша-2 стала 4-й, затым БелДРЭС і Круглае.


