Навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пабывалі на велікапосных рэкалекцыях, якія для іх правёў айцец Аляксандр Жарнасек, ксёндз з Оршы. На працягу некалькіх дзён, з 1 па 4 сакавіка, святар маліўся разам з супольнасцю семінарыі, прапаведаваў Хрыста, сведчыў аб дзеянні Бога ў сваім уласным жыцці і жыцці людзей, якіх ведае асабіста. Рэкалекцыяніст расказваў пра звычайныя, фундаментальныя рэчы, на якія часта звяртаецца мала ўвагі. На працягу некалькіх дзён, з 1 па 4 сакавіка, святар маліўся разам з супольнасцю семінарыі, прапаведаваў Хрыста, сведчыў аб дзеянні Бога ў сваім уласным жыцці і жыцці людзей, якіх ведае асабіста. Рэкалекцыяніст расказваў пра звычайныя, фундаментальныя рэчы, на якія часта звяртаецца мала ўвагі, піша catholic.by.

