Спартовы ровар Specialized 2015 года выпуска быў скрадзены ў раёне Чаромушак 15 сакавіка. Ровар вельмі дарагі - міліцыя ацаніла яго кошт у 9 мільёнаў рублёў. Паралельна з міліцыяй шукаць свой транспарт пачаў і гаспадар. У сацыяльных сетках быў размешчаны фотаздымак ровара. Гаспадар абяццае ўзнагароджанне за любую інфармацыю.
