Працягваецца рэгулярны чэмпіянат Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. 3-га красавіка аршанскае "Сонейка" правядзе матч з клубам "BlackTop". Гульня адбудзецца ў Віцебску ў ВЦСК і пачнецца ў 10:30. На дадзены момант "Сонейка" займае ў турнірнай табліцы 9-ю пазіцыю. Перамога ў нядзелю не зможа дапамагчы "сонечным" падняцца нават на адзін радок уверх, аднак зробіць лепшымі іх шанцы прарвацца ў першую палову табліцы.
