Ва ўзросце 1 месяц і 8 дзён Камеллі паставілі страшны дыягназ - рэтынабластома 3 ступені. Дыягназ такі не рэдкасць - гэта захворванне абумоўлена генетыкай, але звычайна яно праяўляецца не раней чым у два гады і пры малых пухлінах ёсць эфектыўныя метады лекавання. У такім раннім узросце і з такімі вялікімі пухлінамі - гэта ўнікальны выпадак і правераных метадаў лячэння няма. Таму бацькі арыентуюцца на доўгатэрміновае лячэнне за мяжой - у Германіі. Хаця клініка зрабіла некаторыя зніжкі і многія ўжо адгукнуліся на просьбу сабраць грошы для лячэння дзяўчынкі, але грошай усё адно не хапае. Адзін толькі наркоз для аперацыі каштуе 1000 еўра.
