1 ліпеня ў Беларусі адбудзецца дэнамінацыя, акрамя таго старыя грошы будуць замененыя новымі, да таго ж з'явяцца і манеты. Крамы ў Оршы паступова пачынаюць рыхтаваць людзей да будучыні, некаторыя з іх цяпер падпісваюць пад цяперашнім коштам пераведзеную на будучыя грошы суму. Напрыклад, тварог за 12 400 рублёў будзе каштаваць у новых грошах 1 рубель 24 капейкі. Да новых рэалій застаецца меней за два месяцы.
