На аўтобусным прыпынку "Парк Герояў" у Оршы размясцілі рэкламу стаматалагічных паслуг. Але зрабілі гэта, мякка кажучы, не лепшым чынам, бо ў выніку плакат "Любімы сэрцу горад" з фотаздымкамі славутасцяў Оршы і вялікай выявай помніка Канстанціну Заслонаву, якія знаходзяцца на адваротным баку, апынуліся дагары нагамі. Памылка не выпраўляецца доўгі час.

