У ноч з 14 на 15 траўня 25-гадовы матацыкліст рухаўся па вуліцы Леніна, перавысіў хуткасць і пратараніў таксоўку, за стырном якой знаходзіўся 60-гадовы мужчына. Абодва чалавекі загінулі. Неўзабаве пасля гэтай аварыі ДАІ прадставіла падрабязныя звесткі пра загіблых. У памяць ахвяраў аварыі на светлафоры, што знаходзіцца на скрыжаванні, на якім адбылася трагедыя, з'явіліся чорная стужачка, кветкі і лампадкі.
